Украіна выдасць фатографу Вадзіму Заміроўскаму від на жыхарства


Украіна дасць фатографу Вадзіму Заміроўскаму від на жыхарства, пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. Раней зʼявілася інфармацыя, што Заміроўскаму адмовілі ў відзе на жыхарства ва Украіне.

Украінскія ўлады і далей будуць падтрымліваць незалежных журналістаў, якія робяць праўдзівыя якасныя медыі для Беларусі, паведаміў на сваёй старонцы намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

«Толькі што мы размаўлялі з кіраўніцай Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны спадарыняй Наталіяй Науменкай, якая выдатна разумее праблемы нашых калег, і знайшлі выхад з сітуацыі, якая склалася.

Дзякую за разуменне і жаданне дапамагчы. Гэта вельмі важна.

Таксама дзякую ўсім калегам, якія далучыліся да развязання гэтага пытання. Салідарнасць. Узаемная падтрымка», – напісаў Гарэцкі.

Hавiны
Міграцыйная служба Украіны адмовіла беларускаму фотажурналістаў Вадзіму Заміроўскаму ў часовым ВНЖ
2021.10.13 17:36

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў