У Польшчы на запыт пракуратуры з Беларусі затрымалі беларускага ўцекача.


Макар Малахоўскі.
Фота: Цэнтр беларускай салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności / Forum

Увечары 12 верасня ў Польшчы быў затрыманы грамадзянін Беларусі Макар Малахоўскі. Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк. Бліжэй да вечара 13 верасня стала вядома, што Макара Малахоўскага вызвалілі з польскай пракуратуры.

Артыкулы
Васкрасенскі тройчы пісаў палітвязню Пачобуту, абяцаў дамагацца вызвалення. Пачобут супраць
2021.09.10 15:25

Паводле яго, Малахоўскага затрымалі ў кватэры ў горадзе Пясэчна. Беларус, быўшы рэпрэсаваным на радзіме, з лістапада 2020 года жыве ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы.

Затрымалі Малахоўскага, атрымаўшы ліст з беларускай пракуратуры.

«Такія дзеянні ў дачыненні рэпрэсаваных беларусаў недапушчальныя», – падкрэсліў Зарэмбюк.

Бліжэй да вечара 13 верасня стала вядома, што Макара Малахоўскага вызвалілі з польскай пракуратуры. Цяпер ён на волі.

Артыкулы
Васкрасенскі тройчы пісаў палітвязню Пачобуту, абяцаў дамагацца вызвалення. Пачобут супраць
2021.09.10 15:25

Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) распавёў падрабязнасці затрымання ў Польшчы беларускага ўцекача. Польская паліцыя прыйшла да Макара ў кватэру нібы ў сувязі з гучнай музыкай. Аднак, як пазней высветлілася, беларускі актывіст быў затрыманы, бо ён у спісе Інтэрполу, у які яго ўнеслі прадстаўнікі беларускай пракуратуры.

Макар быў затрыманы на 48 гадзін, цяпер ён чакае расейскамоўнага адваката. Раней мужчына звяртаўся ў ЦБС па юрыдычную дапамогу.

Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» адзначае, што Макар Малахоўскі – сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка праваслаўнага Свята-Елісавецінскага манастыра ў Менску.

Вельмі небяспечны прэцэдэнт

У каментары belsat.eu Алесь Зарэмбюк паведаміў, што Макар Малахоўскі ўдзельнічаў у пратэстах у Беларусі. Пасля затрымання 13 жніўня ён уцёк у Кіеў.

«Роўна дзесяць месяцаў таму ён прыляцеў паводле гуманітарнай візы, якую атрымаў у Кіеве, у Польшчу. Учора яго затрымалі ўдома, праверылі, пабачылі, што ён у спісе Інтэрполу і арыштавалі. Пакуль да 48 гадзін, але ж гэта можа быць працягнута і да 45 содняў», – адзначыў Зарэмбюк.

Паводле яго, затрыманне Малахоўскага – гэта вельмі небяспечны прэцэдэнт, бо Польшча выдала 12 тыс. гуманітарных візаў.

«І мы не ведаем, колькі лукашысты выслалі такіх запытаў», – сказаў Зарэмбюк, які лічыць, што Інтэрпол хочуць выкарыстаць, каб пераследаваныя беларусы баяліся і за мяжой.

Гвалт над міліцыянтамі?

«Наша Ніва» паведамляе, што ў Беларусі на Макара Малахоўскага заведзеная крымінальная справа за наезд на супрацоўніка ДПС, які, быццам бы, адбыўся 13 жніўня 2020 года – арт. 364 КК РБ («Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Відэа- ці фотасведчанняў наезду няма. Але ў архівах інтэрнэту ёсць відэазапіс з канцом канфлікту, дзе чалавека з доўгімі валасамі выводзяць з машыны – каб дастаць яго адтуль, у машыну распылілі газ, адзначае выданне.

«Прыведзеныя ім [Макарам Малахоўскім. – Рэд. belsat.eu] звесткі паказваюць, што мужчыну шукае беларускі бок на падставе ордара на арышт. Звесткі пра яго таксама ёсць у Інтэрполе. Адсюль і рашэнне аб затрыманні», – растлумачыў PAP прэс-сакратар паліцыі ў Пясэчне Ярослаў Савіцкі.

Паліцыянт не пажадаў раскрыць падрабязнасцяў затрымання ці даць інфармацыю аб выстаўленых абвінавачаннях.

«Мы не даем інфармацыі аб аператыўных дзеяннях паліцыянтаў. На гэта момант мужчына ўсё яшчэ застаецца ў нашых руках, але гэта пытанне, якое кантралюе раённая пракуратура», – сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што далейшыя дзеянні залежаць ад раённай пракуратуры.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў