Палітзняволенай Вользе Залатар прад’явілі яшчэ два абвінавачванні


Падчас закрытага паседжання ў Менграсудзе, стала вядома, што супраць палітзняволенай Вольгі Залатар выставілі яшчэ два абвінавачванні. Маці пяцярых дзяцей ужо амаль 6 месяцаў знаходзіцца за кратамі.

Вольга Залатар. Фота прадастаўлена сяброўкамі жанчыны

У Менгарсудзе разглядалі скаргу на працягванне тэрміну ўтрымання пад вартай палітзняволенай Вольгі Залатар. З гэтага паседжання праваабаронцы даведаліся, што Вольгу абвінавачваюць не толькі паводле арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»), але яе таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК («Арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК («Пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак»).

Вольгу Залатар, маці пяцярых дзяцей затрымалі 18 сакавіка працаўнікі ГУБАЗіК. Яна за кратамі амаль 6 месяцаў.

Адвакат палітзняволенай заявіў, што да яго падабароннай пасля затрымання ўжываліся катаванні супрацоўнікамі ГУБАЗіК.

Падтрымаць Вольгу можна лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 Залатар Вольга Віктараўна.

Hавiны
Пасля затрымання да шматдзетнай маці Вольгі Залатар ужываліся катаванні супрацоўнікамі ГУБАЗіК
2021.04.02 21:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў