14 верасня 27-ы раз за год вырастуць кошты на аўтамабільнае паліва


З 14 верасня кошты на аўтазапраўках на паліва вырастуць традыцыйна на 1 капейку, паведамляе прэсавая служба канцэрну «Белнафтахім».

З 14 верасня 2021 года паліва на аўтазаправачных станцыях стане даражэй. Традыцыйна кошты павялічацца на 1 капейку.

Цяпер кошт аднаго літру бензіну АІ-92 складзе 1,97 руб., АІ-95 – 2,07 руб., АІ-98 – 2,29 руб., ДТ – 2,07 руб.

З пачатку году да 14 верасня кошты на паліва павялічваліся 27 разоў. Апошні раз «Белнафтахім»№ павялічваў кошты 7 верасня.

Hавiны
Амапаўцы затрымалі злодзеяў, якія кралі на прадпрыемстве дызельнае паліва
2021.08.23 16:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў