Юрыст штабу Віктара Бабарыкі Ілля Салей з’ехаў з Беларусі


Злева направа: Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ілля Салей. Крыніца: @franakviacorka / Twitter

Адвакат Ілля Салей з’ехаў з Беларусі. Цяпер ён у Варшаве. Ён апублікаваў фота ў сваім Instagram і напісаў, што гэтае рашэнне было «самым складаным з прынятых мною сам-насам з сабою за апошні год».

«У сувязі з вынесеным у дачыненні Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі прысудам і перадачай у суд справы Машы Калеснікавай і Максіма Знака, у якой я быў затрыманы ў верасні 2020 года і на сённяшні дзень застаюся абвінавачаным, а таксама беручы пад увагу іншыя падзеі, я прыняў вымушанае рашэнне часова пакінуць Беларусь», – паведаміў Ілля Салей.

Ён дадаў, што захоўвае «свой незалежны статус адваката».

Hавiны
Іллю Салею, юрысту штабу Віктара Бабарыкі, змянілі меру стрымання: цяпер ён можа хадзіць на працу
2021.04.16 17:05

З 9 верасня юрыст штабу Віктара Бабарыкі Ілля Салей заставаўся ў сваёй кватэры без права на стасункі і шпацыры. Бачыцца Ілля мог толькі з адвакатам, які прыносіў яму харчы і выносіў смецце.

З 16 красавіка яму змянілі захаду стрымання з хатняга арышту на заклад. Ён заставаўся ў статусе абвінавачанага паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу і быў абавязаны з’яўляцца на выклік следчых органаў і суда.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў