Двух асуджаных у «карагоднай справе» жорстка затрымалі пры спробе ўцячы ва Украіну


Абодвух аштрафавалі на 4000 рублёў і выправілі на «хімію».

Затрыманне Андрэя Аніскевіча і Іллі Палхоўскага на мяжы з Украінай. Скрыншот: ОНТ

Дзяржаўны тэлеканал ОНТ апублікаваў 12 жніўня відэа, на якім байцы ў камуфляжы жорстка затрымліваюць двух чалавек на мяжы, збіваюць ужо паваленых на зямлю і «дапытваюць» на камеру з заламанымі рукамі. Праваабаронцы «Вясны» з Берасця пазналі затрыманых.

Гэта берасцейцы Андрэй Аніскевіч і Ілля Палхоўскі. Іх асудзілі ў «карагоднай справе» на адпаведна 1,5 і 2 гады абмежавання волі («хіміі»). Цяпер іх этапавалі для адбывання пакарання, а таксама аштрафавалі на 4060 рублёў за спробу незаконнага перасячэння мяжы.

Тым часам на мяжы з Літвою беларускія памежнікі, як заяўляе літоўскі бок, ігнаруюць нелегальных мігрантаў. Учора ўначы чалавек, якога літоўцы называюць беларускім памежнікам, сам незаконна перайшоў мяжу проста пад камераю.

У «карагоднай справе» на сёння асуджаныя ўжо 69 чалавек. Іх караюць за тое, што падчас мітынгу 13 верасня 2020 года людзі вадзілі карагод на скрыжаванні.

Аніскевіч і Палхоўскі не значацца ў спісе палітвязняў ад беларускіх праваабаронцаў, бо ў той спіс не ўключаюць тых, хто яшчэ не пачаў адбываць пакарання. Аднак фігурантаў «карагоднай справы» ў той спіс уключаюць, бо саму справу лічаць палітычна матываванай.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў