Падчас Саміту NATO Ціханоўская абмеркавала размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі


Падчас саміту NATO у Вільні Офісам Святланы Ціханоўскай ініцыяваў сайд-івэнт у справе размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі. Удзел у мерапрыемстве ўзялі каля 50 асобаў, сярод якіх былі дыпламаты, эксперты, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Падчас саміту NATO у Вільні Офісам Святланы Ціханоўскай ініцыяваў сайд-івэнт у справе размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі.
Фота: Белсат

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская прапанавала склікаць Раду бяспекі ААН, каб абмеркаваць сітуацыю з ядравай зброяй, падняць пытанне на генасамблеі ААН, увесці санкцыі супраць Расеі за размяшчэнне ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Ядравая зброя Расеі ў нашай краіне беларускі палітык абмяркоўвала падчас сайд-івэнту на саміце NATO. Мерапрыемства ініцыяваў Офіс Ціханоўскай.

Удзел у сайд-івэнце прынялі былы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, дырэктар Еўразійскага цэнтру Атлантычнай Рады амбасадар Джон Хербст, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы амбасадар Крыстаф Хойсген.

Святлана Ціханоўская свой выступ на мерапрыемстве пачала з расповеду пра Алеся Пушкіна і яго заўчасную смерць. Яна назвала Пушкіна чарговай ахвярай Лукашэнкаўскага рэжыму.

Што да размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі, яна адзначыла тры магчымыя наступствы сярод якіх тое, што Беларусь становіцца мішэнню для ўдару ў адказ. Другі момант – замацаванне расейскай вайсковай і палітычнай прысутнасці ў Беларусі. Таксама тое, што ядравая зброя як траянскі конь – Расея можа выкарыстаць быццам бы клопат пра ядравую зброю, для таго каб паслаць дадатковыя войскі.

«Мы сутыкнуліся з вельмі небяспечным ворагам: Расейскай імперыяй. Але на нашым баку беларускі народ. З нашым трагічным гістарычным вопытам мы, беларусы, ведаем сапраўдную цану міру. Гэта ўсё, чаго мы можам жадаць. Але мы таксама ведаем, што з тыраніяй не можа быць мірнага суіснавання. Мір без свабоды – гэта рабства, а не мір. Спадзяёмся, што разам з украінцамі мы здабудзем свабоду і пазбавімся ад расейскіх кіпцюроў. Ніякая зброя не можа забіць наша жаданне быць свабоднымі», – завяршыла свой выступ Ціханоўская.

Абнаўляецца
Ціханоўская заклікала NATO даць надзею беларусам
2023.07.11 11:36

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў