Лідары краінаў G7 заклікалі правесці ў Беларусі новыя прэзідэнцкія выбары


Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» плануюць супрацоўнічаць у пытанні прыцягнення да адказнасці вінаватых у інцыдэнце з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным камюніке па выніках саміту лідараў ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Італіі, Канады, Францыі і Японіі ў горадзе Карбіс-Бэй.

Краіны G7 выказалі глыбокую занепакоенасць тым, што ўлады Беларусі працягваюць напады на правы чалавека, асноўныя свабоды і міжнароднае права, ілюстрацыяй чаго стаў інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта і арыштам Рамана Пратасевіча і Софʼі Сапегі.

«Мы будзем супрацоўнічаць у пытанні прыцягнення да адказнасці асобаў, якія маюць дачыненне да гэтага, у тым ліку шляхам увядзення санкцыяў, а таксама працягнем падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і правы чалавека ў Беларусі», – падкрэсліваецца ў дакуменце.

Hавiны
Ці прыме Еўразвяз санкцыі, якія нашкодзяць простым беларусам? Разважаюць аналітыкі
2021.06.11 19:27

«Мы заклікаем рэжым: змяніць курс і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі АБСЕ ў рамках Маскоўскага механізму, распачаць змястоўны дыялог з усімі пластамі грамадства і правесці новыя свабодныя і сумленныя выбары», – гаворыцца ў камюніке.

Артыкулы
Сям’я Соф’і Сапегі атрымала першыя лісты ад зняволенай. Што яна піша
2021.06.09 09:24

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў