У Пінску пахавалі Мікалая Клімовіча. На развітанне прыйшлі сваякі палітвязняў


Выданне «Позірк» паведаміла, што ў Пінску пахавалі палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі. На развітанне прыехалі сваякі палітычных зняволеных, а на могілках былі самыя блізкія нябожчыка, блізу 20 асобаў.

Мікалай Клімовіч.
Фота: 1reg.org

Спачатку цела Мікалая Клімовіча прывезлі да ягонага дому. Туды сярод іншых прыйшлі развітацца сваякі пінскіх палітвязняў. Пахаванне адбылося на могілках «Таргошыцы».

«Там было каля 20 чалавек, гэта сваякі і сябры Мікалая», – паведаміла крыніца выдання «Позірк».

Пра смерць 61-гадовага Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 траўня. Ён памёр праз два тыдні пасля этапавання з баранавіцкага СІЗА.

Hавiны
Праваабаронцы патрабуюць расследаваць акалічнасці смерці Мікалая Клімовіча
2023.05.10 15:50

Клімовіч перанёс інсульт, меў другую групу інваліднасці праз праблемы з сэрцам. Казаў, што баіцца сканаць у зняволенні, бо мусіць прымаць лекі і быць пад сталым наглядам лекара. Нягледзячы на стан ягонага здароўя, суддзя суда Пінскага раёну і Пінску Андрэй Бычыла на прапанову пракурора Іллі Гузарэвіча прызначыў блогеру год калоніі.

Клімовіча асудзілі паводле артыкулу аб абразе Лукашэнкі. Нагодай стаўся лайк, які паставіў мужчына пад карыкатураю на палітыка ў сацсетцы «Одноклассники».

Агляд
Іх смерці – на руках рэжыму: успамінаем загінулых з 2020 году
2023.05.08 19:44

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў