Стала вядома пра смерць героя нашай апошняй праграмы «Ваяры»


Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію.

Аляксандр Царку. Фота даслалі сваякі

Сябры ваяра паведамілі, што сёння ранкам Сашко пайшоў з жыцця. Вы можаце падтрымаць сям’ю ваяра, пералічыўшы грошы на выдаткі на пахаванне. Грошы можна пералічыць на картку старэйшай дачкі Аляксандра, якая займаецца пахаваннем бацькі:

OLGA GOLOMEEVA

LT097300010182242136

Свой збор на пахаванне Аляксандра Царука адкрыў і фонд «BYSOL».

Развітанне адбудзецца ў Літве.

Аляксандр Царук упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Аляксандра Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.

Калі Уладзімір Пуцін скарыстаў Беларусь як плацдарм для ўварвання ва Украіну, Сашко пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Сашко прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце.

Ваяры
«Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне», – былы стралок палка Каліноўскага
2024.04.07 18:45

belsat.eu

Стужка навінаў