Іранскі спецназ у Персідскай затоцы захапіў карабель ізраільскага мільярдэра


Спецназ іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі захапіў партугальскі кантэйнеравоз «MSC Aries», які належыць кампаніі ізраільскага мільярдэра. Відэа здарэння апублікавала агенцтва AP.

Захоп іранскім спецназам судна 13 красавіка. Скрыншот з
відэа: apnews.com

Здарэнне адбылося 13 красавіка. Іранскае агенцтва IRNA паведамляе, што кантэйнеравоз «MCS Aries» быў захоплены спецназам ВМС Корпусу вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі «SNSF». Здарэнне адбылося ў раёне Армузскага праліву, што аддзяляе Іран ад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. На відэа AP бачна, як спецназ з гелікоптара высаджваецца на судна.

«MSC Aries», які ішоў пад партугальскім сцягам, звязаны з лонданскай кампаніяй «Zodiac Maritime», што належыць ізраільскаму мільярдэру Эялю Афэру.

IRNA адзначае, што захоплены карабель накіраваны ў тэрытарыяльныя воды Ірану.

Аналітыка
Ізраіль рыхтуецца да нападу Ірану. Ці можа распачацца поўнамаштабная вайна?
2024.04.05 19:17

ЗША ацэньваюць пагрозу Ірану для Ізраілю як «жыццяздольную» і «сур’ёзную», а напад як «непазбежны». З гэтай прычыны Збройныя сілы ЗША перамясцілі свае сілы на Блізкі Усход, каб падрыхтавацца да нападу Ірану на Ізраіль. Вядома, што авіяносец USS Eisenhower цяпер знаходзіцца ў Чырвоным моры разам з іншымі сіламі ВМС у Міжземным моры.

12 красавіка саюзная Ірану арганізацыя «Хізбула» атакавала Ізраіль прыкладна 40 ракетамі. Некаторыя ракеты былі перахопленыя, астатнія ўпалі на адкрытых тэрыторыях.

Абвастрэнне паміж Ізраілем і Ірану звязанае з тым, што 1 красавіка ў выніку авіяўдар па будынку консульства Ірану ў Дамаску загінулі сем чальцоў іранскага Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі, у тым ліку высокапастаўлены брыгадны генерал Магамад Рэза Загэдзі і ягоны намеснік, генерал Магамад Гадзі Хаджы Рагімі. Агулам ахвярамі атакі зрабіліся 13 чалавек.

Ізраіль афіцыйна не ўзяў на сябе адказнасці за авіяўдар, аднак Тэгеран публічна паабяцаў пакараць Ізраіль. Спецслужбы чакалі нанясення іранскага ўдару яшчэ на мінулым тыдні.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў