Былы супрацоўнік ГУБАЗіК пра Васілевіча: «Пра яго сказаць нічога добрага не магу»


Прадстаўнік «BYPOL», былы супрацоўнік ГУБАЗіК Святаслаў Лупаносаў у каментары «Белсату» распавёў пра асобу дзейнага працаўніка ўпраўлення Івана Васілевіча, якога палітзняволеная Кацярына Новікава звінаваціла ў збіцца.

Сузаснавальнік арганізацыі «ByPol» Станіслаў Лупаносаў. Скрыншот з
відэа: BYPOL / YouTube

«З Васілевічам пазнаёміўся, калі перайшоў у ГУБАЗ. Ён займаўся накіраваннем анархістаў і вёў яшчэ справу аператыўнага ўліку, звязаную з тэлеграм-каналам «Армія з народам». Справа аператыўнага ўліку, гэта была пад кантроль на міністру практычна, таму што сілавікі – гэта самы галоўны галаўны боль для рэжыму. І гэты Васілевіч працаваў у першым аддзеле трэцяга ўпраўлення ГУБАЗ. Пра яго сказаць нічога не магу добрага», – адзначыў Святаслаў Лупаносаў.

Таксама, паводле яго, Іван Васілевіч удзельнічаў у стварэнні схемы сувязяў у апазіцыі, куды былі ўключаныя Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка і іншыя.

Лупаносаў адзначыў, што Васілевіч не рэагаваў на довады, што ГУБАЗіК пераследуе звычайных людзей.

«Значыць, ён быў са мной не згодны з маім пунктам гледжання. Значыць, яму мой пункт гледжання быў не блізкім. Ён са мной у дыялогі не ўступаў, а проста машынальна запісваў, бо ў іх не было сваіх магчымасцяў, сваіх мазгоў апрацаваць гэтую інфармацыю, якая ў іх была», – сказаў прадстаўнік «BYPOL».

Ціханоўская заклікала свет прыслухацца

Да сітуацыі з палітзняволенай Кацярынай Новікавай прыцягнула ўвагу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.

«Палітзняволеная Кацярына Новікава напісала ліст з турмы на жмутку туалетнай паперы, – адзначыла палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. – Яна распавяла, як яе падвяргалі збіваццю і катаванням. У медычнай дапамозе ёй было адмоўлена. Спатрэбілася неверагодная мужнасць, каб паслаць свету гэты крык аб дапамозе, цяпер свет павінен прыслухацца!»

Нагадаем, што палітзняволенай Кацярыне Новікавай удалося перадаць з-за кратаў ліст, напісаны на кавалку туалетнай паперы, у якім яна апісала сваё затрыманне і далейшае зняволенне, а сярод іншага расказала, што пры затрыманні яе збіваў супрацоўнік ГУБАЗіКа Іван Васілевіч. Таксама Кацярына адзначала, што ў будынку ГУБАЗіКа яе «ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам».

Пра Васілевіча звестак не вельмі шмат. Вядома, што яму 32 гады, ён быў аператыўнікам у Менскім аддзеле ўнутраных справаў на транспарце, якое падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Пасля гэтага ён прыйшоў працаваць у 3-е ўпраўленне ГУБАЗіКу, якім кіруе Міхаіл Бедункевіч. Згодна са звесткамі кіраўніка «BYPOL» Аляксандра Азарава, станам на 2021 год Васілевіч ужо меў званне маёра міліцыі і працаваў старшым операм у наваствораным 5-м (тылавым) аддзеле.

Hавiны
«Білі ўсім кабінетам». Палітзняволеная перадала ліст пра катаванні на кавалку туалетнай паперы
2024.04.12 12:08

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў