У ЗША высветлілі асобу падазраванага ў датычнасці да выцеку сакрэтных дакументаў. Ён арыштаваны


Да выцеку сакрэтных дакументаў Пэнтагону можа быць датычны 21-гадовы вайсковец Джэк Тэйшэйра (Jack Teixeira). Ён, паводле звестак газеты The New York Times, кіраваў чатам Discord, дзе з’явіліся канфідэнцыйныя звесткі. Яго ўжо затрымалі супрацоўнікі ФБР.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў на месцы затрымання падазраванага ў справе выцеку сакрэтных дакументаў. Дэйтан, ЗША. 13 красавіка 2023 года.
Фота: The New York Times / nytimes.com

Джэк Тэйшэйра – вайсковец Нацыянальнай гвардыі амерыканскіх паветраных сілаў у штаце Масачусэтс, служыць у выведцы. Ён кіраваў чатам, дзе было каля 20-30 асобаў, якіх аб’ядноўвала цікавасць да зброі, вайсковага рыштунку і відэагульняў. Як паведамлялася, сакрэтныя дакументы публікаваў карыстальнік пад нікам OG. Ці быў гэта Тэйшэйра, пакуль не вядома.

Неназваныя чыноўнікі сказалі The New York Times, што следчыя хочуць пагаварыць з Тэйшэйрай аб выцеку ўрадавых дакументаў і што ў маладзёна можа быць карысная для расследавання інфармацыя.

Hавiны
Амерыканскія медыі назвалі імаверную крыніцу выцеку сакрэтных дакументаў Пэнтагону
2023.04.13 17:06

Карыстальніку пад нікам OG ад 20 да 25 гадоў, ён распавядаў у чаце, што працуе на вайсковай базе ЗША. Першыя канфідэнцыйныя звесткі інфарматар распаўсюдзіў яшчэ летась. Спачатку ён пераказваў убачаныя дакументы, аднак удзельнікі суполкі не зацікавіліся буйнымі допісамі. Тады ён стаў публікаваць фатаграфіі.

Сакрэтныя дакументы змяшчалі інфармацыю пра вайну ва Украіне, пра планы ПВК Вагнэра набыць зброю у Турцыі – краіне NATO ды іншыя звесткі, якія прынята называць адчувальнымі.

Аналітыка
Уцечка ці дэзынфармацыя? Што трэба ведаць пра публікацыю сакрэтных дакументаў ЗША
2023.04.10 19:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў