У Бучы з'явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Ліцвіна, які загінуў за Украіну


Адну з вуліц ва ўкраінскім горадзе Буча назавуць у гонар беларускага добраахвотніка Іллі Хрэнава з пазыўным Ліцвін, паведамляе дабрачынны фонд «Вільна Білорусь».

Ілля Хрэнаў з пазыўным Ліцвін.
Фота: Zerkalo.io

Фонд выказвае падзяку за з’яўленне вуліцы імя Ліцвіна мэру Бучы Анатолю Федаруку і сакратару гарадской рады Тарасу Шапраўскаму.

Ілля Хрэнаў далучыўся да роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў» у першы ж дзень уварвання Расеі ва Украіну 24 лютага 2022 года. 3 сакавіка беларус удзельнічаў у абароне Бучы, дзе і загінуў ва ўзросце 27 гадоў.

ВІДЭА
Як загінуў беларус, што бараніў Бучу
2022.04.08 09:01

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў