У Беларусі пачалася трэцяя хваля COVID-19. Пра гэта 13 красавіка паведаміла начальніца аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
«У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй – мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі», – сказала Іна Карабан, перадае БелТА.
Неафіцыйна, паводле звестак «Белсату» з медычнага асяроддзя, пра пачатак трэцяй хвалі беларускім лекарам паведамілі яшчэ тыдзень таму.
Афіцыйна ў Беларусі з пачатку пандэміі ад каронавіруса памерлі 2363 пацыенты. Пры гэтым толькі за 2020 год насельніцтва краіны скарацілася на 60 614 чалавек супраць 18 998 чалавек за 2019 год.
МГ belsat.eu