«Беларуснафта» прапануе супрацоўнікам прайсці курс тактычнай медыцыны


У афіцыйных сацыяльных сетках «Беларуснафты» з’явілася запрашэнне для работнікаў з заклікам прайсці курс тактычнай медыцыны, заўважыла выданне «Флагшток».

Скрыншот з сацсетак «Беларуснафты».
Крыніца: Флагшток – Гомельшчына / Telegram

Заняткі маюць распачацца ў канцы сакавіка. Арганізатарам курсу выступае Міжнародная бізнес-акадэмія вытворчага аб’яднання «Беларуснафта»

Весці курс будзе кіраўнік вайскова-патрыятычнага цэнтру спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўной моладзі «Скіф» Уладзімір Габраў. Гэты чалавек ёсць адданым прыхільнікам «русского мира», папулярызатарам вагнэраўскай кувалды, якую ён атрымаў з рук камандзіра 4-га штурмавога атраду ПВК Вагнэра Мікалая Будзько.

Навошта нафтавікам спецыфічныя веды вайсковай медыцыны, інфармацыйныя каналы «Беларуснафты» не ўдакладняюць, адзначае «Флагшток».

Нагадаем, што 13 сакавіка Украіна з дапамогай беспілотнікаў атакавала тры нафтаперапрацоўчыя заводы на тэрыторыі Расеі – у Разані, Кірышах у Ленінградскай вобласці і Кстова Ніжагародскай вобласці.

Раман Шавель  belsat.eu

Стужка навінаў