Стаў вядомы артыкул, паводле якога абвінавачваюць журналіста Паўла Мажэйку


Надалей фактычна няма ніякіх звестак як ад самога Паўла Мажэйкі, гэтак і вакол справы супраць яго. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не вядуць, піша радыё «Рацыя». Таксама стала вядома, у чым сілавікі вінавацяць Мажэйку: гаворка пра «экстрэмізм». 

Кіраўнік Цэнтру гарадскога жыцця і журналіст «Белсату» Павал Мажэйка пасля трох содняў арышту. Горадня, Беларусь. 29 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Паўлу Мажэйку ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Пры гэтым ніякіх асаблівых следчых дзеянняў з ім не вядуць:

«Некалькі тыдняў таму далі магчымасць спаткацца з маці і з сястрой. Праз шкло, праз слухаўку, як гэта мы толькі ў кіно бачылі дагэтуль. Пару гадзін яны мелі магчымасць паразмаўляць».

Падчас сустрэчы з роднымі Павал быў у добрым стане і казаў, што з ім усё ў парадку.

Пры гэтым надалей не вядома, паводле якога абвінавачвання затрымалі палітычнага вязня.

«У першыя дні былі ператрусы ў вельмі даўняй радні, і з тых людзей не бралі падпіскі пра неразгалошванне. Ад іх мы ведаем, што артыкул, паводле якога забіралі Паўла і праводзілі ўсе гэтыя дзеянні, – гэта 361.4. Нешта накшталт спрыяння экстрэмісцкай дзейнасці. Які канкрэтна эпізод, што канкрэтна, мы гэтага не ведаем. Ведаю, што забралі тэхніку з хаты. Прыходзіла мая мама і бачыла, што тэхнікі ў хаце няма. Самае забаўнае, што гэта тая тэхніка, якую яны ўжо забіралі, трымалі і вярталі. Яна трошачкі пабыла ў хаце – зноў забралі».

Родныя думаюць, што вязня схапілі сілавікі, каб проста арыштаваць чалавека, каб той не быў на волі.

Падтрымаць Паўла Мажэйку можна, напісаўшы на адрас:

Турма № 1, вул. Кірава, 1, 230023, г. Горадня.

Hавiны
«Адпусціце гэтую сітуацыю…» Палітзняволены журналіст Павал Мажэйка даслаў з турмы першы ліст
2022.09.27 12:35

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў