Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнік


Беларускі добраахвотнік на мянушку Тур загінуў пад Кіевам, паведамляе Батальён Кастуся Каліноўскага.

Загінулы беларускі добраахвотнік на мянушку Тур.
Фота: Батальён Кастуся Каліноўскага

Паводле інфармацыі батальёну, ён загінуў, прыкрываючы адыход сваіх жаўнераў, калі ягоны атрад трапіў у засаду.

Тур быў камандзірам групы батальёну Кастуся Каліноўскага.

«Ад імя батальёну Кастуся Каліноўскага выказваем свае спачуванні сям’і Тура. Вечная памяць», – гаворыцца ў паведамленні.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў