Актывістка Гацура-Яворская з'ехала з-пад следства ва Украіну


Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская напісала на сваёй старонцы, што з’ехала з радзімы ва Украіну, да сям’і.

Таццяна Гацура-Яворская – беларуская праваабаронца, кіраўніца грамадскага аб’яднання «Звяно».
Фота: Таццяна Гацура-Яворская/facebook

«Вайна карэнным чынам змяніла як нашае агульнае, так і маё ўласнае становішча. Мая сям’я цяпер у рэальнай небяспецы, у стане вайны, з нявызначанымі сучаснасцю і будучыняй, і мае патрэбу ў маёй прысутнасці і падтрыманні», – напісала Таццяна.

Яна адзначыла, што гэтае рашэнне хоць і было слушным, але далося ёй вельмі складана. Спадарыня звярнулася да беларусаў, што засталіся ў краіне, са словамі падтрымкі і з перакананнем, што змаганне не скончылася:

«Заклікаць застацца ў Беларусі можна толькі ўласным прыкладам, і я ўжо страціла гэтую магчымасць. Але ўсім тым, хто застанецца /застанецца, хачу сказаць, што нашая краіна і рэшткі суверэнітэту трымаюцца / будуць трымацца ў асноўным на вас».

Артыкулы
«Міліцыянты не вераць у ракеты з нашай тэрыторыі». Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская – на волі
2022.02.28 16:03

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў