Беларусы за некалькі месяцаў сабралі грошы на трал для каліноўцаў


Беларусы сабралі грошы на трал для транспарціроўкі цяжкой тэхнікі для палка Каліноўскага. Відэа з падзякай у адрас усіх, хто дапамог у гэтай справе, з’явілася ў тэлеграм-канале беларускіх добраахвотнікаў.

У відэа гаворыцца аб тым, што беларусы ахвяравалі амаль 1 мільён грыўняў (больш за 24 тысячы еўраў) для набыцця трала.

«Сябры! Дзякуючы ўсім вам мы змаглі нарэшце купіць трал для транспарціроўкі цяжкай тэхнікі. Гэта быў вялікі збор, аднак усяго за некалькі месяцаў вы даслалі нам амаль мільён грыўняў! Вельмі хутка гэты трал адправіцца на фронт да нашых ваяроў!» – гаворыцца ў паведамленні каліноўцаў.

Фота на вокладцы: скрыншот з відэа Полк Каліноўскага /  Telegram

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў