У Беларусі прызналі экстрэмісцкім акаўнт выдання «Зеркало» ў TikTok


Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пераліку аказаўся TikTok-акаўнт выдання «Зеркало», а таксама некалькі Telegram-каналаў, у якіх каля 30 падпісчыкаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pixabay.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце ведамства.

У пераліку цяпер акаўнт выдання «Зеркало» ў TikTok, на які падпісаныя больш за 118 тысяч асобаў. Старонку прызнаў экстрэмісцкай суд Гомельскага раёну.

Таксама забаранілі песню «Наш дом Беларусь», экстрэмісцкія цяпер Telegram-каналы і чаты «Мёртвые русские | Груз 200», «Молодечно 97%», «TPBELA», «Беларусь в шоке!», «Wotan + Jugend», «Белый Бобр» (38 падпісчыкаў), «Яська гаспадар з-пад Вiльнi» (25 падпісчыкаў), «Post ✙Rudzik».

У спіс дадалі і Instagram-акаўнт «Мозырь для жизни», старонку ў «Однаклассниках» – «Anna Fedoronok», а таксама Facebook-старонку «Беларусы ЗША. Разам лягчэй».

Hавiны
YouTube-канал «Альянс расследавальнікаў Беларусі» прызнаны «экстрэмісцкім»
2023.02.03 17:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў