Ужо 982 палітвязні. У Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі яшчэ 9 чалавек


Гэтых дзевяцёх зняволілі за «абразу» сілавікоў і Лукашэнкі, «знявагу» дзяржаўнай сімволікі. Праваабаронцы працягваюць складаць спіс палітычных вязняў, але не заўсёды паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. СІЗА № 5 у Бабруйску, нутраны дворык.
Фота: komkur.info

Шэсць праваабарончых установаў Беларусі прынялі 13 студзеня супольную заяву аб прызнанні палітычнымі вязнямі яшчэ 9 чалавек. Заяву публікуе «Вясна».

Зняволенымі з палітычных прычынаў прызналі наступных асобаў:

  1. Аляксандр Гаўрыленка асуджаны паводле арт. 369 КК РБ за «абразу прадстаўніка ўлады» (абразлівыя каментары ў сацсетках на адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, забітага падчас уварвання ў кватэру Андрэя Зельцара) да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ды штрафу;
  2. Аляксандр Мікалаеў асуджаны паводле артыкулаў 368, 369, 391 КК за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Сяргей Васільеў асуджаны паводле арт. 367 КК за «паклёп» на Лукашэнку да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  4. Андрэй Каваленка асуджаны паводле арт. 369 КК за «абразу» прадстаўніка ўлады да паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Мікалай Яромскі асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за «абразу» Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  6. Сяргей Сак асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за «абразу» Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  7. Вячаслаў Смірноў асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК за «абразу» Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  8. Наталля Васілевіч узятая пад варту па абвінавачанні паводле артыкулаў 368, 369 КК за «абразу» Лукашэнкі і службовай асобы;
  9. Ягор Леўчык узяты пад варту па абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368, артыкулаў 369 і 391 КК за «абразу» Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі, удзел у «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Праваабаронцы даўно выступаюць за спыненне крымінальнага пераследу паводле так званых дыфамацыйных артыкулаў – пра абразу і знявагу. Яны заклікаюць вызваліць і названых дзевяцёх чалавек, і ўсіх астатніх палітычных вязняў. На момант публікацыямі палітзняволенымі прызнаныя ўжо 982 чалавекі.

Артыкулы
Як палітвязні хацелі б (і меліся) сустрэць Новы год
2021.12.31 07:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў