Са студзеня ўнутраны дзярждоўг Беларусі вырас на 11,8 %


За студзень – кастрычнік гэтага года ўнутраны дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 11,7% і склаў 11 млрд рублёў. Такім чынам, на кожнага беларуса, уключна з немаўлятамі, цяпер прыпадае па 1177 рублёў унутранага дзярждоўгу, паведамляе тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Фота: Белсат

Па дадзеных тэлеграм-канала на рост унутранага дзярждоўгу паўплывала тое, што атрымліваць крэдыты на знешніх рынках для Беларусі зараз складана і даводзіцца актыўна размяшчаць аблігацыі на ўнутраным рынку.

Толькі 2,2% валютных папер удалося прадаць праз біржу.

Hавiны
Франак Вячорка: Бліжэй да студзеня-лютага эфект ад санкцыяў будзе больш адчувальным
2021.12.11 22:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў