Генеральны сакратар NATO: Лукашэнка мусіць спыніць падтрымку расейскіх намаганняў


«Лукашэнка павінен спыніць дапамогу намаганням расейскіх вайскоўцаў» – пра гэта 12 кастрычніка заявіў генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг падчас брыфінгу перад сустрэчай міністраў абароны краінаў альянсу. 

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг падчас брыфінгу. Скрыншот: NATO News / youtube

Перад сустрэчай з міністрамі абароны краін – удзельніц NATO Енс Стольтэнбэрг расказаў журналістам, што гэтая сустрэча адбываецца ў крытычна важны момант небывалай эскалацыі з лютага, і краіны NATO гатовы рашуча падтрымліваць Украіну «столькі, колькі трэба».

Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Белсату» пра тое, якую ролю грае Беларусь у гэтай вайне як памагатая Расеі, Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Лукашэнка павінен спыніць падтрыманне расейскіх вайскоўцаў.

«Мы заклікаем Лукашэнку спыніць удзел у гэтай вайне. Мы бачым, што Беларусь выкарыстоўваецца як плацдарм для запуску ракетаў, для ўдараў па Украіне. І Лукашэнка павінен спыніць дапамагу намаганням расейскіх вайскоўцаў», –  заявіў Енс Стольтэнбэрг.

Абноўлена
Валерый Сахашчык асцярог беларускіх вайскоўцаў ад удзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны
2022.10.12 11:01

Стольтэнбэрг распавёў, што цяпер Расея мабілізуе тысячы прызыўнікоў, спрабуе анексаваць новыя тэрыторыі Украіны, пагражае ядравай зброяй, наносіць неабіральныя ўдары па ўкраінскіх гарадах: «Усё гэта разам – самая сурʼёзная эскалацыя канфлікту, пачынаючы з лютага».

Каментуючы планы міністраў абароны краінаў – удзельніц NATO сустрэцца 12 кастрычніка з міністрам абароны Украіны Аляксеем РэзнікавымЕн Стольтэнбэрг падкрэсліў, што Паўночна-атлантычны блок рашучы ў сваім падтрыманні Украіны. Адно з галоўных пытанняў сустрэчы з міністрам абароны Украіны ў межах агульнага паседжання міністраў і ў межах кантактнай групы ў справе Украіны – гэта інтэнсіфікацыя падтрымання.

Паводле генеральнага сакратара NATO, ключавы момант цяпер – пастаўкі сістэмаў проціпаветранай абароны для Украіны. Апроч таго кіраўнікі вайсковых ведамстваў краінаў альянсу абмяркуюць умацаванне ўласнай абароны. Рэч у тым, што многія краіны  дапамагалі Украіне за кошт уласных запасаў. «Гэта было правільна, але цяпер мы абмяркуем, як гэтыя запасы папоўніць. І будзем узаемадзеяць дзеля гэтага з прадстаўнікамі прамысловасці», –  патлумачыў Стольтэнбэрг .

Аналітыка
Колькі ракетаў засталося ў Пуціна, і ці зможа Расея паўтарыць абстрэлы, як 10–11 кастрычніка?
2022.10.12 08:40

Антон Тачняк belsat.eu 

 

Стужка навінаў