Як беларусы прытрымліваюцца масачнага рэжыму. ФОТА


З 9 кастрычніка ў Беларусі дзеіць масачны рэжым. Фотакарэспандэнты «Белсату» паглядзелі, як яго прытрымліваюцца жыхары Барысава і ў Горадні.

Фота: Белсат

Улады плануюць увесці адміністратыўную адказнасць для людзей, якія ігнаруюць нашэнне масак і сацыяльную дыстанцыю ў грамадскіх месцах. Пра тое, што ўвядзенне такіх захадаў «прапрацоўваецца на ўзроўні рэспублікі», заявіла галоўная санітарная лекарка Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

Фота
Ці выконваюць самі ўлады масачны рэжым? ФОТА
2021.10.12 13:22

Масачны этыкет накіраваны перадусім на тое, каб зменшыць рызыку перадачы каронавіруснай інфекцыі ад хворага чалавека. Пры гэтым маскі трэба рэгулярна мяняць і насіць іх правільна, закрываючы не толькі вусны, але і нос.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

У афіцыйнай статыстыцы Міністэрства аховы здароўя па ўсёй Беларусі выяўляюць не больш за 2000 новых выпадкаў за дзень. Партал zerkalo.io атрымаў дадзеныя, паводле якіх толькі ў Менску выпадкаў захворвання на COVID-19 бывае ў паўтара раза больш.

Усяго з пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі, паводле Мінздароўя, захварэлі 559 715 чалавек, з іх памерлі – 4305.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў