Генпракуратура выступае за кантроль дзяржавы за дзецьмі ў інтэрнэце


Генпракуратура выступіла з прапановай аб правядзенні мерапрыемстваў, падчас якіх будзе прапрацаванае пытанне аб мэтазгоднасці ўкаранення сістэмы дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у інтэрнэце.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Oleksandr Latkun / imageBROKER / Forum

Гэтыя мерапрыемствы збіраюцца ўключыць у комплексны план па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2023–2025 годы, аб гэтым заявіў пракурор аддзела па нагляду выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Беларусі Раман Сідарэнка.

На думку прадстаўніка Генпракуратуры, гэта можа быць у тым ліку і «прымяненне магчымасці штучнага інтэлекту, і іншыя распрацоўкі, якія будуць накіраваныя на тое, каб на ўзроўні дзяржавы забяспечыць кантроль за знаходжаннем непаўналетніх у інтэрнэце».

Ідэю аб тым, каб абмежаваць час знаходжання дзяцей у Сеціве, а таксама доступ да некаторых сайтаў, яшчэ вясной 2023 года выказваў намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Стук. Звязвалася гэта тады найперш з тым, што для выкарыстання кантакту з дзецьмі злачынцы сталі выкарыстоўваць інтэрнэт.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў