У Беларусі на вайсковых вучэннях пачалі правяраць знятую з захоўвання тэхніку?


Мяркуючы з фота справаздачаў у сацыяльных сетках Міністэрства абароны Беларусі, на камандна-штабным вучэнні, якое праходзіць з 8 да 14 верасня ў беларускіх Узброеных сілах, вайскоўцы пачалі правяраць старую тэхніку, знятую з захоўвання. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Вайсковая тэхніка на вучэннях у Беларусі.
Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram

«У сваіх сацсетках МА РБ рэгулярна публікуе фотасправаздачы з дэманстрацыяй бадзёрага выканання вайскоўцамі вучэбна-баявых задачаў. Мы звярнулі ўвагу: на кадрах з’явілася незвычайная вайсковая тэхніка», – адзначаецца ў паведамленні.

Hавiны
Брытанская выведка не верыць, што Беларусь пад выглядам вучэнняў рыхтуецца да ўварвання ва Украіну
2022.09.09 15:15

Гэтак, на фота, апублікаваных МА РБ, можна ўбачыць:

  • Зенітная самаходная ўстаноўка ЗСУ-23-4 «Шылка». Паводле адкрытых крыніцаў, яе серыйна выпускалі з 1964 да 1982 год. На сайце МА РБ у раздзеле, прысвечаным узбраенню Сухаземных войскаў УС РБ, ёсць артыкул пра «Шылку». Аднак паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, у войсках ужываецца больш сучасная ЗСК «Тунгуска». На фота МА РБ «Шылка» была без бартавога нумару.
  • 122-міліметровая рэактыўная сістэма залпавага агню БМ-21 «Град» на шасі аўтамабіля «Урал-375Д». «Грады» стаяць на ўзбраенні артылерыйскіх падраздзяленняў УС РБ. Машыны, якія трапілі ў кадр, былі без аўтамабільных нумароў. Пры гэтым на падобных аўтамабілях, якія выкарыстоўваюцца ў войсках, павінен быць або стары, яшчэ савецкі, чорна-белы нумар, або нумар сучаснага ўзору.
  • Бронеаўтамабіль «Волат» (кітайскі «DongFeng Mengshi EQ2050») з усталяваным 12,7-міліметровым кулямётам ДШКМ. Адзначым, што на сайце МА РБ у раздзеле, прысвечаным узбраенню Сухаземных войскаў УС РБ няма згадак кулямёта ДШКМ. Раней у адкрытых крыніцах інфармацыі пра ўсталяванне кулямёта ДШКМ на бронеаўтамабілі таксама не было.

«Атрымліваецца, што ў межах камандна-штабных вучэнняў МА РБ задзейнічае ўзоры ўзбраення і вайсковай тэхнікі (месцамі дастаткова шаноўнага ўзросту), знятых з захоўвання. Лагічна меркаваць, што мэта гэтых захадаў – праверыць у вучэбна-баявой абстаноўцы іх працаздольнасць. Увядзенне на вучэннях тэхнікі, знятай з захоўвання, цалкам адпавядае заяўленым мэтам вучэння – перамагчы страх Лукашэнкі перад патэнцыйным ваенным уварванні Украіны», – робіць высновы «Беларускі Гаюн».

Hавiны
У Беларусі пачаліся чарговыя вучэнні: цяпер адпрацоўваецца вызваленне захопленых тэрыторыяў
2022.09.08 10:19

Антон Тачняк belsat.eu

 

Стужка навінаў