У Уздзенскім раёне адкрылі помнік бульбе


У аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёну адкрылі сімвалічны знак бульбе, паведамляе Mlyn.by.

Сімвалічны знак бульбе ў аграгарадку Дзешчанка.
Фота: Mlyn.by

Кожную восень у аграгарадку ладзяць бульбяныя кірмашы і фестывалі. У гэтым годзе рэгіянальны фестываль «Бульбяны фэст» распачаўся з адкрыцця сімвалічнага знака бульбе.

Сімвалічны знак бульбе ў аграгарадку Дзешчанка.
Фота: Mlyn.by
Сімвалічны знак бульбе ў аграгарадку Дзешчанка.
Фота: Mlyn.by

Правядзенне фестываля на гэтым месцы тлумачыцца тым, што раней у аграгарадку знаходзілася эксперыментальная база імя Суворава, дзе спецыялісты вырошчвалі новыя насенныя сарты бульбы беларускай селекцыі. Пасля тут пабудавалі дзіцячы сад-сярэднюю школу, і, каб зберагчы гісторыю населенага пункта, на яе базе стварылі музей бульбы.

Сімвалічны знак бульбе ў аграгарадку Дзешчанка.
Фота: Mlyn.by
Сімвалічны знак бульбе ў аграгарадку Дзешчанка.
Фота: Mlyn.by

Дарэчы, гэта не першы помнік бульбе, які ўсталявалі ў Беларусі. У лістападзе 2019 года ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці ўсталявалі велізарны валун з памятнай таблічкай аб бульбе. Меркавана, менавіта тут амаль 200 гадоў таму ўпершыню пачалі высаджваць бульбу.

Помнік бульбе на месцы дзе яе першапачаткова пачалі вырошчваць у Беларусі.
Фота: krapka.club

АД, belsat.eu

Стужка навінаў