Памёр галоўны рэдактар выдання «Прессбол». Сяргею Лісічкіну было 54 гады


Выданне «Прессбол» паведаміла пра скон свайго галоўнага рэдактара Сяргея Лісічкіна. Прычыны смерці не раскрываюцца. Лісічкін кіраваў выданнем з канца 2020 года.

Галоўны рэдактар «Прессбола» Сяргей Лісічкін.
Фота: «Прессбол» / Telegram

«Гаротная навіна прыйшла сёння ўвечары. На 55-м годзе жыцця не стала галоўнага рэдактара «Прессбола» Сяргея Лісічкіна. Сяргей Сяргеевіч узначаліў выданне ў канцы 2020 года, змяніўшы на гэтай пасадзе выканаўцу абавязкаў галоўрэда Дзмітрыя Беленькага», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале выдання 11 жніўня.

Да «Прессбола» Лісічкін працаваў карэспандэнтам на тэлеканале ОНТ, прэс-сакратаром клуба па хакеі на траве «Менск», меў супрацу з рознымі газетамі.

Спартыўнае выданне ўзначаліў у снежні 2020 года на прапанову кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава.

Hавiны
Новая цэнзура ў «Прессболе»: пад навінамі на сайце выдання адключылі каментары
2022.02.01 16:53

Пасля змены галоўнага рэдактара з «Прессбола» звольніліся больш за 10 журналістаў.

Сёлета ў чэрвені міністэрства інфармацыі заблакавала сайт выдання за архіўнае фота футбаліста з «чорнага» спіса, а таксама за навіны пра бягуху Крысціну Ціманоўскую.

Hавiны
Чытачы «Прессбола» назвалі найлепшым футбалістам года Іллю Шкурына, які падтрымаў беларусаў
2021.12.09 16:29

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў