Гамельчука Глеба Вятошкіна перавялі з «хатняй хіміі» у калонію


У Вярхоўным судзе 8 жніўня бармену з Гомля Глебу Вятошкіну змянілі прысуд з «хатняй хіміі» на калонію, паведамляюць праваабаронцы. Раней яго асудзілі па пратэсных артыкулах.

Глеб Вятошкін. Крыніца: spring96.org

30 траўня Гомельскі абласны суд вынес гамельчуку прысуд – пяць гадоў «хатняй хіміі». Тады яго абвінавацілі ў ч.1 арт. 130 КК («Распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы») і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх»).

Аднак прысуд не паспеў уступіць у сілу, паколькі ўжо 8 чэрвеня пракуратура падала апеляцыйны пратэст на ўзмацненне жорсткасці пакарання.

Прадстаўнік пракуратуры ў судзе запытаў паўтара гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Судовая калегія Вярхоўнага суда падтрымала запыт пракурора.

Глеб Вятошкін працаваў барменам гомельскага бара «Кватэрнік».

Затрымліваў 30-гадовага Вятошкіна ГУБАЗіК у лістападзе мінулага года. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба спачатку быў складзены пратакол паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Утрымліваўся ён у гомельскім СІЗА №3.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў