У Нью-Ёрку невядомы напаў на пісьменніка Салмана Рушдзі, ударыўшы нажом у шыю


У пачатку лекцыі, якую 75-гадовы пісьменнік Салман Рушдзі збіраўся прачытаць у Інстытуце Шатокўа ў Нью-Ёрку, на сцэну ўварваўся мужчына, які пачаў наносіць яму ўдары нажом, перадае агенцтва «Associated Press».

Пісьменнік Салман Рушдзі.
Фота: Global Look Press

Журналіст агенцтва, які быў на месцы падзеі, паведаміў, што мужчына прарваўся на сцэну адукацыйнага цэнтру і некалькі разоў ударыў Рушдзі, пасля пісьменнік упаў на падлогу. Нападніка затрымалі.

Пісьменніку Салману Рушдзі надаюць дапамогу. Справа – нападнік

«Рушдзі верталётам даставілі ў адзін з найбліжэйшых шпіталяў. Ягоны стан невядомы», – адзначылі ў паліцыі.

Пазней відавочцы распавялі, што нападнік на Салмана Рушдзі нанёс 10–15 удараў. Паводле губернатара Нью-Ёрку, пісьменнік атрымлівае неабходны догляд у шпіталі.

У Іране творчасць Рушдзі пад забаронай. Ягоная кніга «Сатанінскія вершы», што выклікала пратэсты ў мусульманскіх краінах, забароненая ў краіне з 1988 года. Шмат хто з мусульманаў лічыць яе блюзнерскай, яна нібыта абражае імя прарока Мухамэда.

У 1989-м, праз год пасля выхаду кнігі «Сатанінскія вершы», лідар Ірану выдаў рэлігійнае прадпісанне з заклікам забіць Рушдзі. У 2016-м узнагарода за ягоную галаву павысілася з 3 да 4 мільёнаў долараў.

Рушдзі ўжо больш за 30 гадоў прысуджаны ў Іране да смяротнага пакарання.

Аналітыка
Што не так з заяваю Генштабу ЗСУ пра 13 000 беларускіх сілавікоў?
2022.08.12 20:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў