У Беларусі 17 новых палітвязняў


На 12 жніўня ў Беларусі 1260 асобаў афіцыйна прызнаныя палітвязнямі.

Новыя фігуранты спісу – Васіль Чых, Наталля Леановіч, Віктар Хлябец, Юрый Голік, Уладзіслаў Плюшчоў, Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка, Наталля Таран, Віктар Несцераў, Валерый Елісееў, Віталь Прадыбайлаў, Кірыл Давідзюк, Сяргей Кірэенка, Дзмітрый Рыбак, Алег Чычыкайла, Віталь Янчанка, Андрэй Славашэвіч.

«Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асобаў палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі», – гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

Асноўныя артыкулы, паводле якіх асуджаныя гэтыя людзі: арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці, арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі, арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Hавiны
Супраць двух мужчынаў завялі крымінальную справу за блакаванне дарог у 2020 годзе
2022.08.12 11:42

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў