Доказамі сталі «сторызы» ў Instagram, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Дзяржынскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК РБ у дачыненні 34-гадовага Ігара Пастухова і 32-гадовага Юрыя Джэнжэры. Іх абвінавачваюць у тым, што ў 2020 годзе яны перакрывалі рух транспарту ў Фаніпалі – ішлі дарогаю падчас акцыі пратэсту.
Мяркуючы з відэа, апублікаванага сілавікамі, доказамі «блакавання дарог» сталі «сторызы» ў Instagram аднаго з затрыманых – на іх людзі ідуць дарогаю. Яны былі ў архіве профілю і знайшлі іх супрацоўнікі, хутчэй за ўсё, пасля «вывучэння» тэлефона мужчыны.
Марыя Мурашка belsat.eu