Вернікам царквы «Новае жыццё», якую сабраліся зносіць, забаранілі збірацца і на вуліцы


Адабралі царкву – вернікі сталі збірацца ля будынку. Цяпер нельга і гэта, могуць пасадзіць за краты.

Пратэстанцкія вернікі святкуюць Вялікдзень каля царквы «Новае жыццё». Больш за месяц таму ў пратэстантаў адабралі будынак. Але вернікі ад сваіх поглядаў адмаўляцца не збіраюцца. Менск, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Менская пратэстанцкая царква «Новае жыццё» атрымала ад уладаў два лісты. У адным ужо вядомы факт: будынак у Сухараве, дзе збіраліся вернікі, будуць зносіць, а з царквы патрабуюць паўмільёна рублёў зямельнага падатку, ад якога рэлігійныя ўстановы вызваленыя.

Hавiны
Будынак царквы «Новае жыццё» задумалі знесці. З вернікаў патрабуюць 500 тысяч рублёў
2021.07.27 15:11

У другім лісце намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску Валянцін Канаплёў паведаміў, што царкве не давалі дазволу на сходы вернікаў на пляцоўцы перад царквой, а значыць, гэтыя сходы незаконныя. Чыноўнік палічыў, што пляцоўка перад адабранай царквой не ёсць «спецыяльна прызначаным месцам для рэлігійных абрадаў».

Значыць, вернікаў цяпер могуць аштрафаваць ці арыштаваць паводле арт. 24.23 КаАП РБ (калі вырашаць, што гэта было неаднаразова, нават пасадзіць на тэрмін да трох гадоў паводле арт. 342-2 КК РБ), а тых хто будзе заклікаць маліцца каля царквы, нават зняволіць на тэрмін да пяці гадоў паводле арт. 369-3 КК РБ.

  • Канфлікт уладаў і вернікаў пачаўся яшчэ ў 2005 годзе. Тады менскія чыноўнікі пастанавілі выселіць царкву з будынку, пераабсталяванага ў 1992-м з былога кароўніку. Вернікі адмовіліся пакідаць царкву, збудаваную за іхныя сродкі, і нават арганізавалі пост-галадаванне. Сітуацыя прыцягнула міжнародную ўвагу.
  • Гарадскія чыноўнікі часова адступіліся, але затым канфлікт выбухнуў зноў. Судовыя выканаўцы дасылалі лісты, праводзілі размовы, аднак вернікі не саступаюць. На месцы царквы ўлады плануюць збудаваць школу.
  • У лістападзе 2020 года вернікі «Новага жыцця» запісалі відэа, у якім асудзілі гвалт з боку сілавікоў, непраўдзівыя сведчанні ў судах і рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі за іхныя погляды.

АА belsat.eu

Стужка навінаў