Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі беспаспяхова патрабавалі выключэння з чорнага спісу ЕЗ


Чарговыя прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі праз Еўрапейскі суд у Люксембурзе патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕЗ. Але і гэтым разам суд падтрымаў абмежаванні Еўразвязу, піша reform.

Сцяг Еўразвязу і іншых краінаў. 
Фота: ec.europa.eu

Аляксандр Бахановіч, які з’яўляўся рэктарам Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту, Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэту і Сяргей Скрыба, прарэктар па выхаваўчай працы БДЭУ, звярнуліся ў Еўрапейскі суд з патрабаваннем зняць з іх санкцыі Еўразвязу. Чыноўнікі патрапілі пад абмежаванні за пераслед студэнтаў і падтрыманне рэжыму Лукашэнкі. Цяпер яны лічаць, што санкцыі наклалі памылкова і жадаюць, каб іх знялі.

Але суд у Люксембурзе палічыў інакш. Санкцыі, якія ўвялі ў чэрвені ў 2021 годзе, застаюцца ў сіле. Таксама прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі павінныя аплаціць выдаткі, панесеныя Радай ЕЗ.

Раней з аналагічнымі патрабаваннямі ў Еўрапейскім суд звярталіся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, Святлана Любецкая, Аляксандр Амельянюк і намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка.

Hавiны
Беларускія дэпутаты патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕЗ, але не ўдалося
2023.05.29 17:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў