Польшча паведамляе аб пабудове 140 кіламетраў плоту на мяжы з Беларуссю


Памежная ахова Польшчы паведамляе аб пабудове першых 140 км плоту на мяжы з Беларуссю. Аб гэтым установа заявіла ва ўласным Twitter. Скончыць будоўлю плануюць да канца чэрвеня.

«Першыя дабудаваныя ўчасткі плоту ўведзеныя ў эксплуатацыю. Ідзе прыёмка астатніх. Пралёты ўжо размешчаныя на даўжыні 140 км. Бліжэйшымі днямі пачнецца мантаж электроннага шлагбаума», – паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Польскі ўрад прыняў пастанову пабудаваць плот працягласцю 180 км і вышынёй 5,5 м на мяжы з Беларуссю. Прычынай стаўся міграцыйны крызіс на мяжы. Такім чынам у Польшчы пастанавілі спыніць каналы нелегальнай міграцыі ў краіну, якія былі ініцыяваныя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ў 2021 годзе.

Нагадаем, што беларускі рэжым спрабаваў незаконна пераправіць у Польшчу і Літву тысячы асобаў, якія адмыслова прыляцелі ў краіну з Блізкага Усходу. Праваабаронцы адзначаюць, што за паслугу ўлады Беларусі і адмыслова створаныя «агенцтвы» бралі ад 3000 долараў.

Аб’ектыў
У варшаўскай пракуратуры пачалося расследаванне прычынаў міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі
2022.02.15 22:28

Таксама плот будзе ўключаць 22 пераходы, якія павінны даць жывёле магчымасць свабодна міграваць. Плот таксама будзе абсталяваны сістэмаю відэаназірання. Скончыць будоўлю плануюць да канца чэрвеня.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў