Аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна будуць судзіць у Менску 23 чэрвеня


Стала вядома, калі пачнецца разгляд справы знакамітага «вікіпедыста» Марка Бернштэйна. 23 чэрвеня ў судзе Заводскага раёну Менску крымінальную справу палітзняволенага разгледзіць суддзя Анастасія Асіпчык, паведамляе «Вясна».

Марк Бернштэйн.
Фота: viasnanazirae / Telegram

Марк Бернштэйн ёсць вядомым аўтарам «Вікіпедыі» і прадпрымальнікам. Ува ўсім свеце ён вядомы як «Pessimist2006» – выбітны рэдактар «Вікіпедыі». Бернштэйн уваходзіць у «топ-50 найлепшых аўтараў на расейскай мове». З 14 чэрвеня 2008 года ён унёс у розныя артыкулы больш за 200 тыс. правак.

Нагадаем, што мужчыну затрымалі 11 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу. У іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Бернштэйна асудзілі на 15 содняў, а потым завялі на яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Марк Бернштэйн прызнаны палітзняволеным.

Hавiны
Новыя метады пераследу. Берасцейца абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» за артыкулы ў «Вікіпедыі»
2022.03.28 15:29

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў