У цягніку Менск – Баранавічы адзін з пасажыраў атрымаў нажавое раненне, у выніку якога сканчаўся


У электрычцы Менск – Баранавічы увечары 11 чэрвеня быў смяротна паранены адзін з пасажыраў. Мужчына атрымаў нажавое раненне ад іншага пасажыра падчас прыпынку цягніка на станцыі Памыслішча, паведамляе Следчы камітэт.

Увечары 11 чэрвеня быў смяротна паранены адзін з пасажыраў цягніка Менск – Баранавічы.
Фота: tutby_official / Telegram

Па дадзеных следства, 60-гадовы мянчук ехаў у электрацягніку Менск – Баранавічы, калі ў вагон увайшоў 48-гадовы жыхар гораду Стоўбцы. Паміж мужчынамі паўстаў малазначны канфлікт, падчас якога жыхар сталіцы дастаў нож і нанёс ім удар у шыю пацярпелага, які змог дайсці да суседняга вагона, дзе памёр.

«Мужчыны па нейкай прычыне вырашылі выйсці ў тамбур. Затым адзін з іх зайшоў у вагон з ранаю і страціў прытомнасць», – паведаміў сведка парталу TUT.by.

Пасажыраў электрычкі перасадзілі на наступны ў раскладзе цягнік, які ім давялося чакаць каля гадзіны.

Увечары 11 чэрвеня быў смяротна паранены адзін з пасажыраў цягніка Менск – Баранавічы.
Фота: skgovby / Telegram

На месцы здарэння працавала хуткая і следча-аператыўная група. Сам падазраваны затрыманы, у яго быў канфіскаваны нож.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да менчука крымінальную справа па п.13 ч.2 арт. 139 («Забойства, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў») Крымінальнага кодэкса.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў