Ціханоўская выступіла на Еўрапейскім форуме Вахаў і сустрэлася з беларускай дыяспарай у Берліне


Святлана Ціханоўская выступіла на Еўрапейскім форуме Вахаў па асабістым запрашэнні аўстрыйскага канцлера Себасцьяна Курца.

Святлана Ціханоўская падчас выступу на Еўрапейскім форуме Вахаў.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Пад час форуму Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў з такімі словамі: «Рэжым ператварае нашу краіну ў турэмны лагер» і заклікала сусветных лідараў падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў і іх сем’і, незалежныя СМІ і праваабаронцаў, а таксама расследаваць злачынствы рэжыму і ўзмацніць ягоную эканамічную ізаляцыю.

Таксама беларуская лідарка прапанавала развіваць агульны План дапамогі ЕЗ, распрацоўваць нацыянальныя планы для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і правесці канферэнцыю па вырашэнню крызісу ў Беларусі падчас G7 і Саміта ўсходняга партнёрства.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што трэба не дапусціць гандлю палітвязнямі і памятаць, што вырашыць крызіс можна толькі правядзеннем новых сумленных выбараў.

Акрамя выступу на форуме 12 чэрвеня, Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Берліне.

Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў мітынгу і канцэрце беларускай дыяспары ў Берліне. 12 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат
Дзяўчынка трымае плакат са словамі: « Света – прэзідэнт». 12 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Пад час канцэрту і мітынгу, якія зладзіла дыяспара, Святлана Ціханоўская і Таццяна Хоміч атрымалі пашпарты вольнай Беларусі з рук амбасадара альтэрнатыўнай амбасады Тараса Сякеркі. Таксама пашпарт атрымала і Марыя Калеснікава, якая зараз знаходзіцца ў зняволенні.

Святлана Ціханоўская атрымала пашпарт вольнай Беларусі. 12 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат
Пашпарты вольнай Беларусі. 12 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Мастак Зміцер Чарткоў падрыхтаваў інсталяцыю з самалётам і ўнітазам у форме галавы Лукашэнкі.

Інсталяцыя мастака Зміцера Чарткова. 12 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Мастачка Валерыя падарыла Таццяне Хоміч партрэт ейнай сястры Марыі Калеснікавай выкананы ў тэхніцы тэйпарт.

Партрэт Марыі Калеснікавай ад мастачкі Валерыі. 12 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

АД, belsat.eu

Стужка навінаў