Справу журналісткі Ірыны Слаўнікавай будзе разглядаць Гомельскі абласны суд


Крымінальную справу журналісткі Ірыны Слаўнікавай перадалі ў Гомельскі абласны суд. Не выключана, што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме.

Дата судовага працэсу яшчэ не прызначаная.

На якой падставе справу будуць разглядаць у Гомлі, невядома. Ірына Слаўнікава жыла ў Менску, яна была затрыманая ў менскім аэрапорце і падчас следства была ў менскім СІЗА № 1.

Раней у Гомельскі абласны суд перадалі новую крымінальную справу супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай.

Аб’ектыў
Ірына Слаўнікава паўгода за кратамі
2022.05.01 00:01

Нагадаем, Ірына Слаўнікава абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1). Апошні артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Як цвердзіць Следчы камітэт, пры расследаванні крымінальнай справы нібыта атрыманыя доказы, што менавіта Слаўнікава была кіраўніцаю «Белсату», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Ірына Слаўнікава і ейны муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Менску, калі вярталіся ў Беларусь з адпачынку. Падчас затрымання Слаўнікавай «Белсат» не быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая пастанова была прынятая 3 лістапада 2021 года.

Родныя Слаўнікавай звяртаюць увагу, што на момант затрымання журналістка ўжо працяглы час не супрацоўнічала з «Белсатам», а была штатнай працаўніцаю польскага тэлеканалу TVP.

Артыкулы
«Свята адзначылі ў файнай кампаніі»: Ірына Слаўнікава даслала ліст з-за кратаў
2022.01.14 21:21

belsat.eu

Стужка навінаў