Качанаву перавыбралі старшынёй Савету Рэспублікі


Савет Рэспублікі, верхняя палата Нацыянальнага сходу Беларусі, 12 красавіка перавыбрала старшыню: пасаду захавала Наталля Качанава, якая ўзначальвае орган са снежня 2019 года.

Наталлі Качанавай 63 гады. Яна нарадзілася ў Полацку, адвучылася на факультэце прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Наваполацкага політэхнічнага інстытуту, працавала на полацкім «Водаканале», затым у вытворча-тэхнічным аддзеле ЖКГ Полацку, даслужылася да намесніцы старшыні ў справе капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму.

З 2007 да 2014 года займала пасаду старшыні Наваполацкага гарвыканкаму. У 2014-м была раптоўна прызначаная намесніцаю прэм’ер-міністра, у канцы 2016-га – кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у канцы 2019-га – старшынёю Савету Рэспублікі. Лукашэнка апавядаў, што прапанова ішла ад сілавікоў.

З канца 2020 года Качанава – пад санкцыямі Еўразвязу, з лета 2021-га – пад санкцыямі Злучаных Штатаў. Яна дэманструе поўную адданасць Лукашэнку, але да 2020 года ўключна яе часам выстаўлялі перамоўніцаю з незадаволенымі палітыкаю Лукашэнкі, мадэратаркаю канфліктаў народу з уладамі.

Фармальна ў Беларусі другі чыноўнік пасля Лукашэнкі – прэм’ер-міністр. Але ў выпадку смерці або забойства Лукашэнкі менавіта Качанава мае атрымаць уладу.

Агляд
Качанава не адзначылася выказваннямі ды ідэямі, але ў 2020 годзе праваліла дзве кампаніі
2023.05.15 17:59

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў