Украінкі распавядаюць аб гвалце з боку расейскіх вайскоўцаў


Жыхары вызваленых украінскіх гарадоў абвінавачваюць расейскіх вайскоўцаў не толькі ў рабаваннях і марадзёрстве, але і ў згвалтаваннях мірных жыхароў. Генеральная пракуратура Украіны пачала расследаваць першую такую ​​справу. А праваабаронцы і валанцёры збіраюць іншыя сведчанні, паведамляе «Настоящее Время».

Жыхарка вёскі Малая Рогань у Харкаўскай вобласці расказвае, як расейскі салдат забраў ейную дачку і згвалтаваў у школе.

«Была недзе палова на першую ночы. Яна вярнулася дзесьці а сёмай раніцы. Я ўсю ноч не спала, перажывала, што ён яе забіў. Ён зацягнуў яе ў клас на другім паверсе, усю ноч гвалтаваў. Укалоў наркотыкі, сказаў, што яна нічога не адчуе. Парэзаў ёй шчаку, шыю. Згвалтаваў, тыцкаў ёй пісталет усюды, хацеў яе забіць. Абрэзаў нажом валасы. Дачка не можа расказваць, яна яшчэ ў цяжкім стане», – кажа жанчына.

Гісторыю, якую расказала маці пацярпелай, зафіксавала праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у сваёй справаздачы. Акрамя дзяўчыны з Харкаўскай вобласці, у справаздачы згадваюцца яшчэ тры факты сексуальнага гвалту з боку расейскіх вайскоўцаў у Марыупалі, а таксама ў сёлах Чарнігаўскай вобласці.

Інтэрв’ю з Аленай з акупаванага Херсону запісалі журналісты агенцтва France Press. Жанчына таксама паведамляе, што яе згвалтавалі расейскія салдаты.

«Я нават не паспела дайсці дадому. Яны ззаду ў дзверы зайшлі. Я не паспела ўзяць тэлефон. Я не паспела нічога. Яны проста моўчкі павалілі мяне на ложак, моўчкі распранулі. А чацвёртай гадзіны раніцы яны проста сышлі. Яны паміж сабой не размаўлялі. Проста абзывалі хахлушкай, бандэраўкай. І потым сказалі: «Добра, усё, нам на пост заступаць. Мы пайшлі», – згадвае яна.

Артыкулы
Беларусы збіраюць сродкі на дапамогу ахвярам сексуальнага гвалту ва Украіне
2022.04.04 14:07

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў