У Беларусі павысілі мінімальны заробак


За сакавік праіндэксавалі мінімальны заробак, паведамляе Міністэрства працы.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

«За сакавік 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы падлягае індэксацыі і складае 478 рублёў і 83 капейкі», – гаворыцца ў паведамленні Мінпрацы.

У той жа час у краіне назіраецца інфляцыя, якая можа стаць большай за запланаваную. Гадавая інфляцыя (сакавік 2022-га да сакавіка 2021-га) дасягнула 15,9 %, а толькі ў сакавіку – 6,1 %.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў