Тэракт у нью-ёркскім метро. Ёсць забітыя, 13 чалавек параненыя


Стала вядома, што ў Нью-Ёрку адбыўся тэрарыстычны акт. У раёне Брукліну на станцыі «36-ая вуліца» невядомыя ўжылі дымавую шашку і ўчынілі страляніну. Паводле папярэдніх звестак мясцовай паліцыі, некалькі чалавек загінулі і 13 параненыя, паведамляе CNN.

12 красавіка ў Нью-Ёрку адбылася страляніна ў метро.
Фота: NY Post

Здарэнне адбылося прыблізна а 8:30 паводле мясцовага часу. Паводле Дэпартаменту паліцыі Нью-Ёрку, невядомыя папярэдне ўсталявалі на станцыі дымавую шашку і, як толькі яна спрацавала, пачалі страляніну.

Невядомыя адкрылі агонь на паражэнне. Паводле папярэдніх звестак, былі застрэленыя 5 чалавек і 13 дастаўленыя ў шпіталі. Сведкі паведамляюць, што імаверныя стралкі былі ў памаранчавых будаўнічых касцюмах і масках. Пасля страляніны яны ўцяклі са станцыі. Імёны пацярпелых пакуль застаюцца невядомыя.

Прэс-сакратар мэру Нью-Ёрку Фэб’ен Лэві паведаміў, што збіраецца інфармацыя пра тэракт, і просіць жыхароў гораду пазбягаць наведання небяспечнага раёну дзеля бяспекі. Таксама чыноўнік адзначыў, што група сапёраў, якая прыбыла на месца здарэння, не знайшла актываванай выбухоўкі.

Спачуванні семʼям загінулых прынёс прэзідэнт ЗША Джо Байдан, які паабяцаў прыкласці намаганні ў расследаванні і пошуку вінаватых у гэтым жудасным акце тэрарызму.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў