Сяргей Румас увайшоў у склад назіральнай рады «Рассельгасбанку»


Былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас увайшоў у склад назіральнай рады «Рассельнасбанку». Ягонае імя зʼявілася на сайце фінансавай установы. На старонцы банку таксама пазначана, што Румас – «прадстаўнік Расейскай Федэрацыі».

«Рассельгасбанк» – адзін з найбуйнейшых расейскіх банкаў. Фінансавая ўстанова спецыялізуецца на аграпрамысловым комплексе. Сяргей Румас у мінулым кіраваў беларускім «Белаграпрамбанкам», які ў нашай краіне таксама працуе з аграпрамысловым комплексам. Цяпер жа былы прэм’ер-міністр і банкір Беларусі ўвайшоў у склад назіральнай рады «Рассельгасбанку». Прычым ён пазначаны як «прадстаўнік Расейскай Федэрацыі».

Былы прэм’ер-міністр Сяргей Румас.
Фота: government.by

Узначальвае назіральную раду «Рассельгасбанку» міністр сельскай гаспадаркі РФ Дзмітрый Патрушаў.

Hавiны
Сяргей Румас пракаментаваў сваё з’яўленне ў Кіеве
2021.04.06 14:27

Сяргей Румас апошнім часам быў за мяжой. Былы прэмʼер-міністр Беларусі не вярнуўся ў краіну. Медыі паведамляюць, што ў ягоным доме адбыўся ператрус. Агучваецца інфармацыя, што сілавікі маюць прэтэнзіі да былога кіраўніка ўраду Беларусі.

Румас адмаўляецца каментаваць гэтую інфармацыю.

Hавiны
СМІ: Сяргей Румас ужо месяц жыве ў Кіеве. Дома ў Менску быў вобшук
2021.04.05 22:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў