Актыўная ўдзельніца рэпрэсіяў Аліна Касьянчык пайшла на павышэнне


23-гадовая Аліна Касьянчык вядомая актыўным удзелам у палітычных рэпрэсіях у Беларусі. У прыватнасці, менавіта яна запатрабавала пакараць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову 2 гадамі калоніі за стрым з плошчы Пераменаў.

Як паведамляе «Наша Ніва», Аліна Касьянчык атрымала павышэнне: з раённай пракуратуры Фрунзенскага раёну сталіцы яе перавялі ў пракуратуру Менску. Праца ў гарадской пракуратуры лічыцца больш саліднай і прадугледжвае больш высокія заробкі.

23-гадовая Аліна Касьянчык актыўна ўдзельнічае ў палітычных рэпрэсіях і мае рэпутацыю бязлітаснай дзяржаўнай абвінаваўцы. Менавіта Касьянчык патрабавала пакараць нашых журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову 2 гадамі калоніі за стрым з плошчы Пераменаў. Яна таксама выступала абвінаваўцай у крымінальнай справе за надпіс «Не забудзем» непадалёк ад месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага і іншых палітычна матываваных справах.

Пры гэтым удзел Касьянчык у рэпрэсіях выходзіць за межы выканання функцыяў дзяржаўнага абвінаваўцы ў судзе. Напрыклад, вялікі рэзананс меў выпадак, калі памочніца пракурора адпомсціла гаспадыні кватэры, якая прапанавала ёй з’ехаць. Спачатку Касьянчык пагадзілася і знайшла іншае жытло. А пасля гэтага з ініцыятывы Касьянчык супраць Вольгі Сінялёвай завялі крымінальную справу паводле арт. 190 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Парушэнне раўнапраўя грамадзянаў». У выніку 34-гадовую Вольгу Сінялёву пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі».

У чэрвені 2021 года ЕЗ уключыў Аліну Касьянчык у санкцыйны спіс. У жніўні 2021-га яна атрымала падзяку ад Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Лукашэнка ўдзячны самай бязлітаснай дзяржабвінаваўцы
2021.08.25 00:27

РР belsat.eu

Стужка навінаў