216 дзён пратэсту: новыя палітвязні, ператрусы і шпацыры вольных беларусаў

Пікет салідарнасці з Ігарам Банцэрам у Варшаве. Фота: АГ / Белсат

У Беларусі 216 дзён грамадзяне краіны пратэстуюць супраць фальсіфікацыяў, гвалту сілавікоў і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі. Галоўныя падзеі гэтага дня ў аглядзе «Белсату».

Ігар Банцэр трымае сухую галадоўку ўжо 9-ы дзень!

Ігар Банцэр абвесціў сухую галадоўку 3 сакавіка падчас суда над ім. Музыка адмовіўся ад ежы і вады на знак пратэсту супраць палітычнага пераследу.

Фота Мікалая Куляшэвіча, сябра Ігара Банцэра. Так выглядаў музыка на трэці дзень галадоўкі.

11 сакавіка ў яго быў адвакат. Ігар трымаецца рашуча і бадзёра, эканоміць сілы перад судом. Ён перабывае ў камеры з відэаназіраннем, яму кожны дзень вымяраюць артэрыяльны ціск. Сёння а 14:30 адбудзецца працяг суда пасля тыднёвага перапынку.

https://belsat.eu/news/12-03-2021-garadzenski-muzyka-igar-bantser-trymae-suhuyu-galadouku-9-dzyon-syonnya-sud/

Сяргей Пятрухін парэзаў вены ў магілёўскай турме, бо яго пасадзілі ў камеру да псіхічна хворага і да педафіла.

Пра гэта распавяла «Нашай ніве» адвакатка Ірына Точкар.

Змяшчэнне ў адну камеру з вязнямі з так званым «нізкім статусам» – адна з праяваў ціску турэмнай адміністрацыі на палітычных зняволеных.

Міністр аховы здароўя Піневіч сказаў, што масачны рэжым у Беларусі захаваецца як мінімум да лета.

«Масочный режим останется у нас как минимум до летнего сезона, а может, и больше. Он свою роль сыграл и будет играть в дальнейшем. Уровень заболеваемости сейчас ниже 40 процентов от пика весенней волны».

Следчы камітэт разблакаваў офіс БАЖ на Кальварыйскай, які быў апячатаны з 16 лютага.

Сёння нашыя калегі з асацыяцыі журналістаў змаглі вярнуцца на працоўныя месцы.

СК разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў

Студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, якія пагалілі галовы на знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі, 11 сакавіка выклікалі ў пракуратуру. Маладзёнаў папярэдзілі пра адказнасць за парушэнне КаАП.

Студэнты ПДУ зладзілі флэшмоб у знак салідарнасці з палітвязнямі. Скрыншот зт відэа Youtube

У флэш-мобе #свабодустудэнцтву ўзялі ўдзел чатыры студэнты ПДУ, з іх дзве дзяўчыны – Ганна Багданава і Аляксандра Бука – не хавалі прозвішчаў.

Генпракуратура накіравала апеляцыю на прысуд па «справе нуль праміле»

Нагадаем: журналістцы TUT.BY прысудзілі 6 месяцаў зняволення, доктару – 2 гады з адтэрмінаваннем у год.

Генпракуратура лічыць прысуд Кацярыне Барысевіч занадта мяккім і хоча яго змяніць

У Горадні гарвыканкам у трэці (!) раз адмовіў прыхільнікам Лукашэнкі правесці акцыю ў падтрыманне сілавікоў.

У праўладным гарадзенскім чаце скардзяцца, што гарвыканкам адмаўляе ім ужо паўтара месяца і называюць чыноўнікаў «непробиваемой стеной саботажников»

МГМ, belsat.eu

Hавiны