Маршрутка трапіла ў аварыю ў Віцебскім раёне. Пацярпелі сем асобаў


Маршрутка з пасажырамі трапіла ў аварыю каля вёскі Курына 12 лютага. На месца здарэння выехалі тры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Аварыя ў Віцебскім раёне.
Фота: ГАИ Витебщины / Telegram

«Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовы кіроўца аўтамабіля «Volkswagen», вяртаючыся ў сваю паласу пасля выезду на паласу сустрэчнага руху, здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем “МАЗ”, які рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку», – піша ДАІ.

Аварыя ў Віцебскім раёне.
Фота: ГАИ Витебщины / Telegram

Сямёра пасажыраў маршруткі трапілі ў лякарні з чэрапна-мазгавымі траўмамі, пераломамі, ударамі, раненнямі мяккіх тканак твару. Чацвярых з іх адправілі ў Віцебскую абласную клінічную больніцу хуткай медычнай дапамогі, а траіх шпіталізавалі ў Віцебскай абласной клінічнай больніцы. Стан пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Абноўлена
У Бярэзінскім раёне ў ДТЗ трапіла маршрутка: шпіталізаваныя 8 чалавек
2024.02.07 14:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў