«Саюзная рашучасць»: Сілы спецыяльных аперацыяў Беларусі перакінуты да мяжы з Украінай


Пад Гомлем беларускія ССА і расейскія дэсантнікі праводзяць мерапрыемствы ў межах вучэнняў «Саюзная рашучасць», паведамляе Мінабароны Беларусі.

Як адзначаюць у Мінабароны, на ўчастку мясцовасці «Гомель» падраздзяленнямі Сіл спецыяльных аперацыяў узброеных сілаў Беларусі сумесна з падраздзяленнямі Паветрана-дэсантных войскаў узброеных сілаў РФ «праводзіцца пошук, блакаванне і знішчэнне дыверсійна-выведвальных групаў умоўнага суперніка і незаконных узброеных фармаванняў».

«Таксама падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь праводзіцца ўзмацненне ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Аналітыка
Вучэнні «Саюзная рашучасць»: маштабы, лакацыі, кантэкст. Што трэба ведаць
2022.02.10 08:00

Раней улады ЗША заяўлялі, што супольныя вучэнні Беларусі і РФ могуць быць выкарыстаныя для нападу на Украіну з поўначы. З улікам гэтага зʼяўленне расейскіх дэсантнікаў на тэрыторыі Беларусі (у прыватнасці, тут былі заўважаны байцы 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі) эксперты «Conflict Intelligence team» адносілі да асабліва трывожных сігналаў, бо ў «любым маштабным наступе на тэрыторыю Украіны ПДВ павінны адыграць вырашальную ролю».

Акрамя таго, сёння вучэнні адбываюцца на ўчастках мясцовасці «Мазыр», «Рэчыца», «Палесскі», «Пінск», «Асіповічы», «Марʼіна Горка», «Лунінец» і «Баранавічы», а таксама палігонах «Гожскі» і «Берасцейскі».

Hавiны
«Уварванне можа пачацца ў любы момант». У ЗША адзначаюць трывожныя прыкметы расейскай эскалацыі
2022.02.11 22:01

РР belsat.eu

Стужка навінаў