У Віцебскай вобласці на 2 гады працягнулі спагнанне грошай за выезд за мяжу


Віцебскі абласны савет дэпутатаў ухваліў працягненне да 1 студзеня 2025 года спагнання платы за мінанне мяжы. Адпаведную пастанову, прынятую 30 снежня, апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: grani.lv

Новая пастанова пачне дзеяць 1 лютага, а старая страціла моц 1 студзеня. Такім чынам, да канца студзеня за мінанне мяжы грошай браць не будуць.

Стаўка збору – 1 базавая велічыня. Сёлета гэта 37 рублёў.

Ад выплаты мясцовага збору вызваленыя чыноўнікі, якія едуць у выправы, замежнікі, якія будуць вяртацца з фестывалю «Славянскі базар» або пасля адпачынку ў беларускіх санаторыях.

Таксама плаціць не трэба тым, хто выязджае з краіны на лячэнне або пасля пахавання ў Беларусі сваякоў, і некаторым іншым катэгорыям грамадзянаў.

У Віцебскай вобласці ёсць міжнародныя пункты пропуску на мяжы з Латвіяй і Літвою.

Упершыню зборы за выезд за мяжу ўвялі ў Беларусі пазалетась. Тады ўлады тлумачылі, што гэтыя грошы пойдуць на «ліквідацыю наступстваў каронавіруса і на супрацьэпідэмічныя захады на мяжы».

Hавiны
Плату за выезд з Беларусі на машыне ўвядуць з 1-га чэрвеня
2021.05.15 13:25

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў